Да акцыі “Збяром партфель разам!” далучыліся супрацоўнікі Мядзельскага ТЦСАН

465

ПА КРАІНЕ праводзіцца шмат дабрачынных акцый па падтрымцы дзяцей, якія ідуць у школу. Да адной з іх — “Збяром партфель разам!” — далучыліся супрацоўнікі
Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Прадстаўнікі ўстановы наведалі 1 верасня мнагадзетную сям’ю Кацярыны Дзядзелы з к. п. Нарач. Мама, Кацярына Аляксандраўна, адна выхоўвае чацвёра дзяцей, двое з якіх — з абмежаванымі магчымасцямі. Яны ўсе — навучэнцы Нарацкай сярэдняй школы №2. Валерый і Лізавета займаюцца надомна. Карына і Сняжана наведваюць установу адукацыі.

Супрацоўнікі Мядзельскага ТЦСАН павіншавалі хлопчыка і дзяўчынак з Днём ведаў і ўручылі ім рукзакі са школьнымі прыладамі. А яшчэ падаравалі кожнаму з іх усмешкі і цёплыя словы пажаданняў з нагоды пачатку новага навучальнага года.

Іван ДЗЕМІДЗЕНКА,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання Мядзельскага ТЦСАН.