Будзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фота

953

ПРА руплівасць працаўнікоў сяла мы часта пішам на старонках раённай газеты. Расказваем чытачам пра калектывы і асобных работнікаў вёскі. Іх нялёгкая праца заслугоўвае павагі і прызнання, бо гэтыя людзі карпатліва апрацоўваюць хлебную ніву, самааддана працуюць у жывёлагадоўлі.

У суботу ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу пад назвай “Будзе хлеб — будзе і песня”.

На пляцоўцы перад Цэнтрам культуры разгарнулася выстава скульптур і скульптурных кампазіцый “Шчодры падворак”, якую наладзілі калектывы таварыстваў, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Здзіўляе майстэрства выканання тых альбо іншых кампазіцый са звычайнай садавіны і гародніны, прыроднага матэрыялу. Кожная мае сваю, як кажуць, разыначку.

У танцавальнай зале раённага Цэнтра культуры размясціліся выставы-продажы прадукцыі ААТ “Занарачанскі”, УП “Ілаўскае”, Нарачанскага вытворчага ўчастка ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». Прычым многія прадукты можна было прадэгуставаць. Карысталіся попытам і кандытарскія вырабы, якія таксама шырока былі прадстаўлены на свяце.

Працяг артыкула чытайце у нумары «Нарачанскай зары» за сераду

Будзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фота Будзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фота

Будзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фота

Будзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фотаБудзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фотаБудзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фотаБудзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фотаБудзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фота Будзе хлеб — будзе і песня (з урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу) — фота

Фота Ігната Лубнеўскага