УЖО некалькі гадоў, як да нас у вёску Камарова пераехала на пастаяннае месца жыхарства мая дарагая бабуля Тэрэса Баляславаўна Шусціцкая. Ёй 86 год. Не зважаючы на паважаны ўзрост, яна яшчэ вельмі актыўная, рухавая. З задавальненнем шмат часу праводзіць на дварэ. Пастаянна знаходзіць сабе справу то ў садзе, то ў агародзе. Дзякуючы старанню і клопатам бабулі сёлета ў нас выраслі вялізныя гарбузы. Кожны акружнасцю каля 130 сантыметраў і вагой пад 25-30 кілаграмаў. Вось гэта ўраджай!

Вікторыя ГЛУСКАЯ, вёска Камарова Свірскага сельсавета.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 30.09