Акцыя “Беражы сваё сэрца!” прайшла на вытворчым участку ў Мядзеле філіяла “Аўтапарк №4 г. Маладзечна”

492

ІНФАРМАЦЫЙНА-адукацыйная акцыя “Беражы сваё сэрца!” прайшла на вытворчым участку г. Мядзел філіяла “Аўтапарк №4 г. Маладзечна” ААТ “Мінскаблаўтатранс”. Праводзілі яе перад пачаткам працоўнага дня ўрач участка Міхаіл Гурыновіч і памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Даліба.

— У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай зараз вельмі важна строга выконваць правілы асабістай гігіены, у тым ліку правільна мыць рукі, выкарыстоўваць антысептыкі, захоўваць сацыяльнае дыстанцыраванне пры наведванні гандлёвых кропак і іншых грамадскіх месцаў. Нельга забываць і пра сродкі індывідуальнай аховы (маскі, пальчаткі), — падрэсліла Святлана Даліба.

Акцыя “Беражы сваё сэрца!” прайшла на вытворчым участку ў Мядзеле філіяла “Аўтапарк №4 г. Маладзечна”

Усе прысутныя мелі магчымасць прайсці анкетаванне па пытаннях здаровага ладу жыцця, атрымаць памяткі і буклеты.