Яе ўдзельнікамі сталі работнікі транспартнага аддзела, водаканалізацыйнай гаспадаркі і адміністрацыя. А праводзілі мерапрыемства памочнік урача-эпідэміёлага Алена Тарасёнак і памочнік урача-гігіеніста Святлана Даліба з раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама памочнік урача-тэрапеўта Мядзельскай ЦРБ Марына Лісоўская.
Усе ўдзельнікі мелі магчымасць змерыць артэрыяльны ціск, пазнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, рэспіраторных вірусных інфекцый СОVID-19.