Аксана Міхневіч: Я ўдзячна Богу, што ў мяне трое дзетак

997

Мая суразмоўца — маці траіх цудоўных дзетак: двух сыночкаў і дачушкі. Яна цяпло
свайго сэрца, любоў і пяшчоту аддае ім, клапоціцца, аберагае. Ці не таму яны растуць здаровымі і шчаслівымі?

Аксана родам з Пастаў. Там і цяпер жывуць бацькі яе і мужа. Калі Аляксея накіравалі на працу ў Мядзел, з ім разам сюды прыехала і яна. Як сцвярджае жанчына, напачатку не думалі, што тут надоўга затрымаюцца. Але лёс распарадзіўся інакш. Цяпер яны і іх дзеці — жыхары Нарачанскага краю. У Баклаях у іх уласны дом, гаспадарка, дагледжаная дваровая тэрыторыя, дзе расце шмат кветак.

Аксана Міхневіч: Я ўдзячна Богу, што ў мяне трое дзетак

З Аксанай Іванаўнай я сустрэлася якраз напярэдадні Дня маці. Размова зайшла пра свята, да якога і яна мае самае непасрэднае дачыненне.

— У гэты дзень мы з павагай узгадваем пра матуль, якія падаравалі нам жыццё, сваю любоў і ласку. І колькі б мы ім ні казалі цёплых слоў, яны ніколі лішнімі не будуць, — пераконвала Аксана Міхневіч. — Мне, лічу, пашанцавала, бо маю дзвюх матуль — сваю і маці Аляксея. Так-так, свякроў з першых дзён замужжа стала для мяне таксама мамай, якую люблю і вельмі паважаю. Гэта тыя жанчыны, якія з’яўляюцца асабіста для мяне прыкладам ва ўсім. Іх мудрыя парады, падтрымка, дапамога заўсёды дарэчы. Менавіта дзякуючы ім, іх прыкладу быць захавальніцамі сямейнага агменю, выхавання ўласных дзяцей, я таксама стараюся быць і клапатлівай жонкай, і добрай мамай сваім сыночкам і дачушцы.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за  14.10