Адзіны дзень бяспекі пройдзе па 10 верасня

378

ПА 10 верасня 2020 года па ўсёй краіне пройдзе акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. Яе мэта — папярэджанне надзвычайных сітуацый і здарэнняў, у тым ліку на вадзе, прафілактыка злачыннасці і правапарушэнняў.

Карыстаючыся выпадкам, запрашаю і дзяцей, і дарослых прыйсці да нас на выратавальную станцыю “Мядзел”. Мы правядзём экскурсію, раскажам пра асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, а таксама пра работу вадалазаў. Паверце, што вы не пашкадуеце пра патрачаны час, бо даведаецеся шмат новага і цікавага пра працу выратавальнікаў. Вядома, значная ўвага падчас такіх спатканняў будзе звернута на навучанне прыёмам выратавання тых, хто церпіць бедства на вадзе. Калі ласка, прыходзьце. Будзем усім рады.

Дзмітрый ДАМШЭЛЬ, начальнік выратавальнай станцыі “Мядзел”.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 2.09