Адслужылі як трэба

257

resize-of-pc080017Зусім нядаўна звольніліся ў запас ураджэнцы Мядзела Дзмітрый Палавінкін і Аляксей Аўсяны (на здымку). Абодва былі пагранічнікамі. Хоць праходзілі тэрміновую службу ў розных месцах: адзін у Смаргоні, другі — у Паставах, аднак пра час, праведзены там, ні­колькі не шкадуюць. Бо лічаць, што армейскія будні загартавалі іх фізічна і маральна. Яны навучылі вытрымцы, вынослівас­ці, не пасаваць перад цяжкасцямі і сталі ўвогуле добрай жыццёвай школай. Дарэчы, юнакі вызначыліся ўжо і наконт свайго далейшага шляху. Аляксей уладкаваўся вадзіцелем
на ДУП «Мядзельскае ПМС». Дзмітрый будзе працягваць службу ў пагранічных войсках, праўда, цяпер па кантракце. Магчыма, у недалёкім будучым з яго атрымаецца нядрэнны кадравы ваенны.

Фота Аляксандра Высоцкага.