Адбылося пашыранае пасяджэнне райвыканкама

327

28 лютага гэтага года адбылося пашыранае пасяджэнне райвыканкама, на якім разгледжаны шэраг актуальных пытанняў. У іх ліку – аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мядзельскага раёна за 2019 год; аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”; аб выкананні бюджэту Мядзельскага раёна за 2019 год і задачах па выкананні бюджэту на 2020 год; аб арганізацыі прызыву грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2020 года; аб выкананні ў 2019 годзе Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады ў Мядзельскім раёне і іншыя. Па ўсіх абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Яўген Булойчык і загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінаблвыканкама Марыя Серая.

Адбылося пашыранае пасяджэнне райвыканкама