Ад 24 ліпеня ўсе аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы працуюць у звыклым рэжыме

528

Як паведамілі з установы аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ”, з пятніцы ўсе аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы працуюць у звыклым рэжыме.

Толькі інфекцыйнае будзе працягваць лячыць тыя адзінкавыя выпадкі пнеўманіі і СОVID-19, якія яшчэ сустракаюцца.

Дарэчы, па-ранейшаму асобна ў кабінеце № 303 паліклінікі прымаюцца пацыенты з прыкметамі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый і прастуды.