Абменны пункт у Мядзеле ліквідуецца, інфакіёск пераязджае

937

— Чаму не працуюць інфакіёск і абменны пункт Беларусбанка каля магазіна “Еўраопт” у Мядзеле?

З тэлефанавання ў рэдакцыю.

На пытанне адказвае загадчык сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. Мядзеле Святлана СІМАНАВА:

 

— З мэтай аказання нашым кліентам поўнага спектра банкаўскіх паслуг прынята рашэнне аб пераносе з 1 красавіка гэтага года абслугоўвання насельніцтва з абменнага пункта ў аперацыйную службу цэнтра банкаўскіх паслуг на Набярэжнай, 4.

Тут, акрамя валютна-абменных аперацый і прыёму плацяжоў, якія ажыццяўляліся ў абменным пункце і пералік якіх быў абмежаваны, можна атрымліваць значна больш паслуг. Для гэтага мы павялічылі працоўны тыдзень аперацыйнай службы. Акрамя будных дзён з 9 да 18 гадзін, банк будзе працаваць і ў суботу з 9 да 14 гадзін.

У сувязі з закрыццём абменнага пункта ўбудаваны ў яго інфакіёск з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў будзе перанесены і ўсталяваны замест ранейшага інфакіёска на знешнім баку будынка банка па Набярэжнай, 4. Але для гэтага патрабуецца пэўны час. Пакуль жа кліенты нашага банка могуць карыстацца паслугамі ўнутранага інфакіёска з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў у аперацыйнай службе цэнтра банкаўскіх паслуг.

Запісала Іна ЯРЧАК.