Абласны Савет ветэранаў узнагародзіў нашых землякоў

279

У ЛІКУ ўзнагароджаных абласным Саветам ветэранаў ёсць нашы землякі. Грамату і каштоўны падарунак (плед) па выніках конкурсу “Ветэранскі падворак-2019” атрымала жыхарка Старых Габ Марыя Сіськевіч, а падарункавы сертыфікат сталічнага ГУМа за актыўную валанцёрскую дзейнасць — мядзяльчанка Ларыса Чыркевіч.

Узнагароды ім уручылі ў сталічным Палацы ветэранаў.

Фота ілюстрацыйнае з сайта avatars.mds.yandex.net