Падчас аўтапрабегу ўшануюць памяць воінаў Першай сусветнай: дзе ён пройдзе на Мядзельшчыне

477

Штогод увосень праходзіць аўтапрабег з наведваннем месцаў пахаванняў загінуўшых у Першай сусветнай вайне. Сёлета ён адбудзецца 17 кастрычніка. На гэты раз аўтапрабег прысвячаецца 105-й гадавіне ліквідацыі Свянцянскага прарыву.

Пачнецца мерапрыемства раніцай на Вілейшчыне. Як і летась, пабываюць яго ўдзельнікі ў нашым раёне.

— У 14.30 на вайсковым пахаванні вёскі Мінчакі ля Мядзела адбудзецца грамадзянская паніхіда па воінах Рускай імператарскай арміі, якія загінулі на тэрыторыі Мядзельшчыны ў гады Першай сусветнай вайны, адданне воінскіх ушанаванняў і ўскладанне кветак, — паведаміў дырэктар Мядзельскага філіяла мясцовага дабрачыннага культурна-гiстарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» Святаслаў Гаўрыс. — А ў 15 гадзін ля вёскі Гатавічы адбудзецца асвячэнне магілы салдата Івана Бушына. Запрашаем усих жадаючых. Для зручнасці ўказальнікі да пахавання будуць устаноўлены ад павароту на «Аптэкарскі сад».

Фота з мінулагодняга аўтапрабегу