Заахвочаны калектыў сталовай Мядзела

220

resize-of-p6290467ПА выніках мінулага года сярод трох падраздзяленняў сістэмы спажывецкага таварыства за высокія дасягненні ў рабоце і культурнае абслугоўванне лепшым прызнаны калектыў сталовай №1 г. Мядзел. Прынята рашэнне на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню кааперацыі, заахвоціць названы калектыў, у прыватнасці, повараў Ларысу Мікалаеўну Гардон, Таццяну Вячаславаўну Мурзо, Марыну Аляксандраўну Колбун, Га­ліну Фёдараўну Бурак і мыйшчыцу посуду Надзею Мікалаеўну Пашкоўскую, Ганаровай граматай праўлення і грашовай прэміяй. А Таццяне Вячаславаўне апрача гэтага ўручыць грамату праўлення абласнога спажывецкага таварыства.

Што ж, віншуем з адметнай падзеяй! Трымайце так і надалей!

Фота Таццяны Несцярэнка.