
— Кафейня “Асалода” прапаноўвае вырабы двух нашых кандытарскіх цэхаў — мядзельскага і нарацкага. Прадукцыя тут на любы густ: булачкі, крэмавыя вырабы, “пясочка”, піцы, чабурэкі і іншае. І дзіця будзе задаволена, і пажылы чалавек. Можна заказаць кубачак чаю, ёсць і асартымент кавы, нерастваральнай у тым ліку. Прадукцыя свежая, завозіцца з раніцы, тыдзень працы паказаў, што людзі з задавальненнем яе набываюць — вечарам амаль нічога не застаецца. Абслугоўвае пакупнікоў Наталля Саук, якая і булачку падасць, і чай зробіць, а таксама “Прыемнага апетыту!” пажадае.
Ветлівасць Наталлі адзначыў і адзін з наведвальнікаў кафейні, якога засталі за кубкам кавы:
— А яшчэ тут акуратна, чыста, утульна і цёпла, — кажа мінчанін Сяргей Арцёменка. — І абслугоўванне на ўзроўні. Дзякуй!
Іна ЯРЧАК.
Фота Аляксандра Высоцкага.