Выхадныя былі спакойныя

476

БЕЗ асаблівых здарэнняў прайшлі на Мядзельшчыне вялікія навагоднія выхадныя. Як паведаміў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Юрый ПЕТРАШЭЎСКІ, была забяспечана ахова правапарадку падчас правядзення святочных мерапрыемстваў. За тры першыя дні года адбыліся чатыры дробныя (ніхто не пацярпеў) дарожна-транспартныя здарэнні, у тым ліку адно — з удзелам казулі. Вадзіцелі транспартных сродкаў- удзельнікаў ДТЗ былі цвярозыя.

Але зусім без п’яных парушальнікаў не абышлося. Дзяржаўтаінспекцыя спыніла аднаго нецвярозага вадзіцеля. Выяўлены і выпадкі знаходжання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення работнікаў сельгаспрадпрыемстваў.

Першыя тры дні студзеня, як паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН, прайшлі без пажараў. А вось вечарам 31 снежня выратавальнікам амаль адначасова паступілі два паведамленні: гарэла лазня ў Мікольцах (Мядзельскі сельсавет) і альтанка ў Скарах (Нарацкі). На пажарах ніхто не пацярпеў.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.