НА базе таварыства з дадатковай адказнасцю «Цэнтр развіцця сельскага
прадпрымальніцтва «Камарова» у рамках рэалізацыі праекта «Падтрымка
прадпрымальніцтва ў сферы турызму на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы
Беларусь» адбылася сустрэча зацікаўленых асоб.

Стратэгія праекта заснавана на пазітыўным вопыце рэалізацыі праграмы «Польская дапамога» і на вопыце Праграмы развіцця ААН у рэалізацыі праектаў па падтрымцы прадпрымальніцтва і мясцовага развіцця. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, кіраўнік праекта Ігар Разанцаў, намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, дырэктар бізнес-інкубатара «Камарова» Эдуард Вайцяховіч, дырэктар ТДА «Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва «Камарова» Ала Вайцяховіч і іншыя.