Што там у Ромы?

972

БОЛЬШ за тры месяцы мінула з таго дня, як ля цэнтральнай раённай бальніцы прызямліўся верталёт, каб забраць у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр Бальніцы хуткай
медыцынскай дапамогі юнага жыхара вёскі Сідаравічы Рамана Кагадоўскага.

12-гадовы падлетак вынес з ахопленай полымем хаты малога браціка, але моцна пацярпеў сам. З таго часу Рому зрабілі 22 (!) аперацыі. І вось нарэшце — радасная навіна: у сераду яго перавялі з рэанімацыі ў дзіцячае апёкавае аддзяленне. Ромаў айчым Аляксей Стадольнік расказаў, што, па словах урачоў, небяспекі для жыцця хлопчыка ўжо няма. Аднак пра выпіску дадому размова таксама пакуль не ідзе. Побач з Ромам у бальніцы па-ранейшаму знаходзіцца матуля.
Як стала вядома з тэлеграм-канала “Пул Первого”, Прэзідэнт краіны даў даручэнне ўзнагародзіць урачоў, якія ўратавалі цяжка траўмаваных падлеткаў (маецца на ўвазе і Вадзім Пальчанка з Мсціслаўскага раёна, які пацярпеў, зачапіўшыся вудай за правады. Ён ужо выпісаны дадому). Будзе ўзнагароджаны і Раман — за выратаванне брата.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.