Першае дзіця 2021 года нарадзілася на Мядзельшчыне!

921

Як паведамілі ў акушэрскім аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, у 2021 годзе лік нованароджаных адкрыў хлопчык вагой 3,5 кілаграма і ростам 51 сантыметр, якога нарадзіла 4 студзеня ў 1 гадзіну 20 хвілін Марына Пуцэйка з Мядзела. Назвалі яго Арсеній. Няхай хлопчык расце здаровенькі на радасць бацькам! Дарэчы, Марына Казіміраўна — таленавітая супрацоўніца рэдакцыі газеты “Нарачанская зара” і многія нашы чытачы добра ведаюць яе па цудоўных публікацыях.