Паведамленне аб тым, што патрабуецца дапамога ў пошуках чалавека, які яшчэ днём паехаў на рыбалку, паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны 4 студзеня ў 19 гадзін 48 хвілін. У ходзе высвятлення абставін стала вядома, што пенсіянер 1960 года нараджэння выйшаў на яшчэ неакрэпшы лёд на возеры  Глухое, што ў Свірскім сельсавеце. Па шляху руху праваліўся пад лёд і патануў. Пасля пошукавых мерапрыемстваў каля апоўначы ў палонцы быў знойдзены мужчына без прыкмет жыцця.

Варта памятаць, што лёд на воднай акваторыі — зона павышанай рызыкі. Многія ведаюць, але ў той жа час забываюць, што выходзіць на неакрэпшы лёд вельмі небяспечна. Таму вельмі важна памятаць і выконваць асноўныя правілы бяспечных паводзін на водных аб’ектах.

Ірына КАРАПЕЦЯН,

інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, капітан унутранай службы.