ЯК і ў кожнага чалавека, у гарадоў таксама ёсць свой дзень нараджэння. Не выключэнне і наш Мядзел, які ў мінулую суботу святкаваў 695-годдзе. Менавіта столькі часу прайшло з моманту яго першага ўзгадвання ў афіцыйным пісьме князя Гедыміна рыжскаму біскупу.

Традыцыйна свята горада адзначаецца ў верасні. На гэты раз у правядзенне мерапрыемства ўнесла карэктывы надвор’е. Аднак нават дождж, які зарадзіў у другой палове дня, не змог сапсаваць настрой найбольш актыўным гараджанам, якія змаглі павесяліцца і адпачыць.

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — ПЕРАМОЖЦЫ
Падчас свята на сцэне амфітэатра ўшаноўваліся пераможцы лёгкаатлетычнага забегу, прымеркаванага да Дня горада. Цырымонію ўзнагароджвання правёў галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леанід Шыдлоўскі. Дарэчы, хлопчыкам і мужчынам патрэбна было прабегчы 1324 метры, а дзяўчынкі і жанчыны пераадольвалі дыстанцыю 695 метраў. Гэтыя адлегласці, як бачым, атаясамляліся з годам заснавання і юбілеем нашага Мядзела. Сярод хлопчыкаў вызначыліся Арцём Багавец, Ігар Ахрановіч і Іван Гарадзецкі, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. Лепшымі сярод дзяўчынак сталі Дар’я Кадушкевіч, Паліна Гарбацэвіч і Уладзіслава Хадалёнак. Сярод жанчын перамагла Марына Апанасёнак. Другое месца заняла Аксана Роўда, а трэцяе — Вікторыя Гапеенка. Сярод мужчын не было роўных Віталію Філіповічу. Другі вынік у Дзмітрыя Вотчыцава. А трэцяе месца заняў у спаборніцтве Павел Перадрэеў. Усе пераможцы атрымалі дыпломы. Дарэчы, сярод дарослых спарт¬сменаў-аматараў самымі актыўнымі аказаліся прадстаўнікі НДЦ “Зубраня” і Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У ліку тых, што вызначыліся, таксама вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа і прадстаўнікі Мядзельскай СДЮШАР.

Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота)
Здаўна ў цэнтры ўвагі ў нашым горадзе людзі руплівыя, якія клапоцяцца, каб і дом, дзе жывуць, і дваровая тэрыторыя былі чыстыя, утульныя. Таму ў рамках свята Мядзела падводзяцца вынікі конкурсу “Квітней, мой горад”. Так было і зараз. Выконваючы абавязкі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Генадзій Жолудзеў, якому была даручана гэта прыемная місія, адзначыў, што многія жыхары райцэнтра дбаюць пра прыгажосць і парадак на ўласных падворках. Сапраўдных гаспадароў на самай справе нямала. Ёсць яны на вуліцах Ленінскай, Нарачанскай, Кірава, іншых. Але конкурс для таго
і праводзіцца, каб вызначыць лепшых. На гэты раз у ліку пераможцаў — Кацярына Звяруга, якая жыве ў доме 68/2 па вуліцы Ленінскай.

Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота)

А самы прыгожы балкон у Наталлі Маўчан, дзе з вясны да позняй восені стракатым дываном цвітуць кветкі.

Працяг чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за сераду.

Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота)Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота)Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота) Лёгкаатлетычным забегам, пляцоўкай “Гарбузовы рай”, канцэртам і выставамі адзначылі ў Мядзеле свята горада (фота)

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ. Фота Аляксандра Высоцкага.