Генадзій Балбатоўскі сустрэўся з калектывам санаторыя “Нарач”

1198

Установы санаторна-курортнага аздараўлення пасля негатыўных карэктываў, што ўнесла ў іх дзейнасць складаная эпідэміялагічная сітуацыя, паступова ўваходзяць у звыклы рэжым работы. Запаўняльнасць здраўніц расце, попыт на санаторны від адпачынку імкліва набірае абароты, таму сёння можна ўжо казаць, што сістэма вытрымала выпрабаванне, працуе стабільна і мае станоўчы прагноз развіцця. Такое меркаванне выказаў на сустрэчы з калектывам санаторыя “Нарач” дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзій Балбатоўскі.

Генадзій Балбатоўскі сустрэўся з калектывам санаторыя “Нарач”

Генадзій Мікалаевіч паведаміў, што ўстановы па-рознаму працавалі ў час эпідэміі каранавіруса. Некаторыя прыпынялі дзейнасць, іншыя (дзесьці 20-30 здраўніц) працавалі з мінімальнай, каля 10 працэнтаў, загрузкай. Але ўжо з 16 чэрвеня сярэдняя загружанасць склала каля 40 працэнтаў і яна павялічваецца. На пятніцу 24 ліпеня яна складае 68 працэнтаў. На адпачынку ў здраўніцах зараз больш за 17 тыс. чалавек, з іх больш за 1300 — замежныя грамадзяне. Гэта значыць, што ўнутраны рынак актывізаваўся, попыт расце. Пры гэтым на 100-працэнтную запаўняльнасць з улікам вытрымлівання супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў разлічваць не даводзіцца. “Бяспека адпачываючых і ваша ў тым ліку павінна быць у прыярытэце, — адзначыў Генадзій Мікалаевіч”.

Генадзій Балбатоўскі сустрэўся з калектывам санаторыя “Нарач”

Кіраўнік рэспубліканскай установы падрабязна адказаў на пытанні, якія паступілі падчас сустрэчы. Візіт закончыўся знаёмствам з умовамі пражывання адпачываючых, умовамі працы работінікаў, госця цікавіла ажыццяўленне супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Генадзій Балбатоўскі сустрэўся з калектывам санаторыя “Нарач”

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка, генеральны дырэктар санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” Юрый Чарнуха, намеснік начальніка абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Святлана Каляга.

Генадзій Балбатоўскі сустрэўся з калектывам санаторыя “Нарач”

Іна ЯРЧАК.

Фота аўтара.