VI Усебеларускі народны сход адбудзецца 11-12 лютага.
Аляксандр АПАНАСЕВІЧ, інжынер па ахове працы сельгасфіліяла “Дзягілі” ААТ “Мінскі маторны завод”, пенсіянер, дэпутат Слабадскога сельскага Савета дэпутатаў:
- Упершыню буду ўдзельнічаць у рабоце такога прадстаўнічага форуму. Таму адчуваю хваляванне і разам з тым вялікую адказнасць. На самай справе, у многім ад таго, якое рашэнне там прымем, будзе залежаць, як жыць далей будзем, над чым працаваць. Бо дабрабыт усіх і кожнага — у нашых руках!
Увогуле лічу практыку правядзення Усебеларускага народнага сходу правільнай. Бо ў абмеркаванні хвалюючых пытанняў, выпрацоўцы планаў і арыенціраў на бліжэйшыя пяць год прымуць удзел усе катэгорыі насельніцтва, прадстаўнікі партый і грамадскіх аб’яднанняў нашай краіны. Што і дапаможа прыняць узважлівыя рашэнні па ключавых тэмах.