Адна з лепшых старэйшын на Мядзельшчыне — Тамара Блізнюк

646

МНОГІЯ жыццёвыя праблемы на вёсцы закліканы вырашаць старэйшыны. Іх на Мядзельшчыне налічваецца 163 на 302 сельскія населеныя пункты. Адна з лепшых — Тамара Блізнюк, якая адказвае за вёскі Раманаўшчына, Вусаўшчына, Мохавічы і Ляхавічы Слабадскога сельсавета. Цяпер Тамара Уладзіміраўна на пенсіі, а да гэтага працавала загадчыцай Занеўскай сельскай бібліятэкі-клуба.

Вяскоўцы пад яе кіраўніцтвам актыўна ўдзельнічаюць у суботніках па навядзенні парадку на вуліцах і падворках, могілках, а аўтарытэтная Тамара Блізнюк, у сваю чаргу, шчыра дапамагае ім у вырашэнні праблем.

Фота ілюстрацыйнае