У Мядзеле адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню народнага адзінства

188

НАПЯРЭДАДНІ Дня народнага адзінства на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная гэтай слаўнай даце. Удзел у ёй прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег БАРОЎКА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў КЛІМОВІЧ, бібліятэкар аддзела маркетынгу Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Святлана СТАНІЛЕВІЧ, настаўнікі гісторыі — Старагабскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Уладзімір СЕРАДЗІНСКІ, Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Таццяна ЛАЎРЫНАЙЦЬ і гімназіі-інтэрната г. Мядзела Вольга РУДАК.

Тон размове задаў Алег Бароўка, які выступіў у ролі мадэратара і прапанаваў абмеркаваць гістарычныя падзеі верасня 1939 года, якія карэнным чынам змянілі лёс нашай краіны і яе жыхароў.

Кожны з прысутных меў магчымасць выказацца па акрэсленай тэме, паразважаць, падзяліцца ўласнымі думкамі, большасць якіх зводзілася да адной галоўнай: Беларусь здабыла суверэнітэт, стала незалежнай, адзінай дзяржавай, а яе народ сфарміраваўся як нацыя.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.