Стары рыбак… са снегу

632

На фотаздымку — снежная скульптура на возеры Нарач у раёне Наносаў. Стварыў яе жыхар курортнага пасёлка Нарач Аляксей Талканіца.

Ён — заўзяты рыбак. Неяк у перапынку паміж паклёўкамі вырашыў зляпіць са снегу старога рыбака — якраз надвор’е ў той дзень дазваляла. А назаўтра і са злоўленым шчупаком скульптуру сфатаграфаваў.

Фота з явілася ў Інстаграме. І, бачна, спадабалася: госці азёрнага краю выкарыстоўвалі яго ў фотасправаздачы аб зімовым адпачынку на Нарачы.