На базе адпачынку «Рудакова» 28 верасня у рамках свята горада прайшоў фестываль «Мядель. ByRun». У праграме былі спаборніцтвы па бясснежных дысцыплінах ездавога спорту — I этап Кубка Беларусі па драйленду-2019.

Удзельнікі спаборнічалі на лясной трасе даўжынёй 3,5 кіламетра. Спаборніцтвы праходзілі ў дысцыплінах байкджорынг (гонкі веласіпедыстаў з сабакам), скутар (гонкі спартсменаў на самакаце з сабакамі), канікрос (гонкі бегуноў з сабакам). Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягнула паказальнае выступленне ў дысцыпліне карт.Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота)

Прайшлі таксама забег «Happy dog» і дзіцячыя старты. У апошніх разам з сабакам беглі дзеці разам з дарослымі — часам цэлымі сем’ямі.

Аматары бегу паўдзельнічалі ў «Азёрным забегу» на дыстанцыі 3,5 кіламетра. Сярод удзельнікаў было шмат навучэнцаў СДЮШАР Мядзельскага раёна.

Багата было жадаючых сфатаграфавацца з сабакамі. Можна было адпачыць у інтэрактыўных зонах, пабачыць выступленне кінолагаў.

Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота)
Сяргей Валынкін прадставіў карт з запрэжкай на шэсць сабак
Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота)
Прыняў удзел у спаборніцтвах 9-ці гадовы Кірыл Пятрушка са сваім сабакам Дзікам
Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота)
Паглядзець на спаборніцтвы Андрей Квяткевіч прыехаў з Вілейшчыны.
Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота)
На старте “Азёрнага забегу”
Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота)
Паказальныя выступленні кінолагаў

Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота) Як прайшоў фестываль «Мядель. ByRun» (фота)