У раённым Цэнтры культуры 18 студзеня прайшоў фінал конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мядзельскага раёна-2023». У конкурсе ўдзельнічалі 19 педагогаў. Сярэдні ўзрост канкурсантаў — 33 гады, самаму маладому 19 год, самаму даросламу — 53. Агульны педагагічны стаж канкурсантаў — 118 год!
У фінале спаборнічалі 7 педагогаў:
Віктар Ожэль, настаўнік матэматыкі Нарацкай СШ №2,
Яўгенія Паршута, настаўніца замежнай мовы Мядзельскай СШ №2,
Вольга Грынкевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча,
Дзмітрый Дурэйка, настаўнік фізічнай культуры Крывіцкай СШ,
Кацярына Карыцька, настаўніца пачатковых класаў Нарацкай СШ №2,
Казімір Завадскі, настаўнік хіміі і біялогіі Занарацкай СШ,
Кацярына Валюк, выхавальнік дзіцячага сада №2 г. Мядзела.
У праграме фіналу былі самапрэзентацыя і рашэнне педагагічных сітуацый.
Першае месца заняла Кацярына Карыцька, настаўніца пачатковых класаў Нарацкай СШ №2.
ІІ месца — Дзмітрый Дурэйка, настаўнік фізічнай культуры Крывіцкай СШ;
ІІІ месца — Віктар Ожэль, настаўнік матэматыкі Нарацкай СШ №2.
Падрабязнасці — у найбліжэйшым нумары газеты.
Наталля Лісіцкая. Фота Аляксандра Высоцкага.