Выхаванцы нядзельнай школы прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы г. Мядзел павіншавалі дзяцей, якія падчас свята Божага Нараджэння знаходзіліся на лячэнні ў педыятрычным аддзяленні Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы. Таксама выступілі перад пажылымі адзінокімі людзьмі з аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў вёсцы Вузла.
А 12 студзеня выхаванцы нядзельнай школы парадавалі прыхаджан храма сваім кранальным і яркім выступленнем і віншаваннем — для гэтага зрабілі больш за 120 Калядных паштовак. І, вядома, самі атрымалі падарункі, якія набылі на сродкі, сабраныя прыходам храма.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»