У пятніцу ў Мядзельскім раённым цэнтры культуры адбылася вечарына памяці «Лёс азёрнага краю – яго лёс…», прысвечаная Ганароваму грамадзяніну Мядзельскага раёна Іосіфу Тарасёнку.
Вядучая Ганна Падгол расказала пра яго жыццёвую і працоўную біяграфію. Успамінамі пра Іосіфа Францавіча падзяліліся людзі, якія ў розны час працавалі разам з ім, родныя.
— Калі ты глядзеў яму ў вочы, бачыў, што гэта мудры, упэўнены ў сабе чалавек, які заўсёды з парадай прыйдзе на дапамогу, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. — Ён любіў людзей. І людзі, якія з ім працавалі — працяглы ці непрацяглы час — вядома, адказвалі яму тым жа.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"
Нарыс пра Іосіфа Тарасёнка чытайце тут