На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота)

883

На некалькіх участках для галасавання адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ “Мы адказныя за тых, каго прыручылі”, які прайшоў у рамках I фестывалю ездавога спорту “МЯДЕЛЬ.ByRyn”.

Прывітаць удзельнікаў конкурсу прыехала натхняльнік мерапрыемства, ураджэнка Мядзела, чэмпіёнка і бронзавы прызёр Сусветнай Універсіяды, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Ірына Нафрановіч. Прытым, разам яшчэ з адным удзельнікам і пераможцам фестывалю – хаскі Буранам.

Шматлюдна было каля сямнаццаці гадзін на Юбілейным участку для галасавання № 42, што ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, бо ўдзельнікаў конкурсу з гэтай установы было багата – 39.

Пераможцам уручылі прызы, а кожнаму ўдзельніку – па Дыплому і салодкім пачастунку. Шмат было ахвотных сфатаграфавацца на памяць з Буранам.

На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота)На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота) На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота)На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота)На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота)На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота)На Мядзельшчыне ўзнагародзілі ўдзельнікаў раённага конкурсу малюнкаў і эсэ. На цырымонію завітаў хаскі (фота)