Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка

1129

У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, спаленай карнікамі 22 сакавіка 1943 года. Успамінаюць і тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На Мядзельшчыне мітынг памяці адбыўся ўвечары на хутары Бароўка, які ў гэтым жа 1943 годзе быў спалены карнікамі разам з жыхарамі. Ля помніка ахвярам фашызму сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў райцэнтра і Сваткаўскага сельсавета.

Гучалі словы смутку і памяці ад намесніка старшыні райвыканкама Іны Барыевай, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Гардона, старшыні Сваткаўскага сельвыканкама Наталлі Калбун.

Хвілінай маўчання людзі ўшанавалі памяць бязвінных ахвяр. Да помніка ўсклалі вянкі і жывыя кветкі.

Мітынг памяці адбыўся на хутары БароўкаМітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка

Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка

Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка

Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка Мітынг памяці адбыўся на хутары Бароўка

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"