РАЁННЫ камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пільна сочыць за ходам нарыхтоўкі кармоў і адзначае падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі найлепшых механізатараў.

Разам са старшынёй райкама прафсаюза Таццянай Сівіцкай наведалі шэраг гаспадарак Мядзельшчыны, каб сказаць шчырыя словы падзякі за добрасумленную працу і прафесійнае майстэрства тым, хто ў гэтыя дні вызначаецца на сенажаці.

Адразу завіталі ў сельскагаспадарчы філіял “Дзягілі” Мінскага маторнага завода. Як расказаў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Варашкевіч, усе механізатары працуюць з адказнасцю.

— Людзі разумеюць важнасць гэтай кампаніі. Назапасім удосталь якасных кармоў — будуць надоі і прывагі. Можна тады разлічваць і на добрую капейку, — кажа Аляксандр Сяргеевіч.

Разам з кіраўніком едзем на сенажаць, якая знаходзіцца непадалёку ад вёскі Ба¬дзені. Тут амаль уся тэхніка: касілка, граблі, падборшчык, трактары і аўтамабілі для адвозкі сянажнай масы. Літаральна пра кожнага ўдзельніка корманарыхтоўкі кіраўнік гаварыў шчыра і цёпла. А вось падзяку ад райкама прафсаюза, каштоўны падарунак, цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні ў прысутнасці калег пачуў у свой адрас Яўген Сарока — механізатар вопытны, дбайны, адказны. Корманарыхтоўчым комплексам Jaguar ён падбіраў правяленыя валкі травы, здрабняў іх і загружаў у кузавы аўтамабіляў і прычэпы трактароў. Гэту масу дастаўлялі да траншэі ля фермы “Бадзені”, дзе закладвалі сянаж. Новым “амкадорам” кругласутачную трамбоўку забяспечваў дбайны механізатар Анатоль Верабей. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падзякавала Анатолію Аляксандравічу за сумленную працу, важкі асабісты ўклад у вытворчасць высакаякасных кармоў.

Касавіца назвала герояў (фота)Касавіца назвала герояў (фота) Касавіца назвала герояў (фота)

Касавіца назвала герояў (фота) Касавіца назвала герояў (фота)

Касавіца назвала герояў (фота) Касавіца назвала герояў (фота) Касавіца назвала герояў (фота) Касавіца назвала герояў (фота)

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 11.07