Амаль год таму ўрачыста адкрылі новы будынак Занарацкай сярэдняй школы. Сёння, напярэдадні гадавіны, у школу прыехалі госці: старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Глінская.
Павіншавалі калектыў і дзяцей з першым днём нараджэння, у падарунак школе ўручылі грашовыя сертыфікаты.
А вучні правялі для гасцей цікавую экскурсію па школе.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"