У Мядзеле адбылося свята «Здравствуй, школьная пора!»
Гімназіст Елісей Люсін (на здымку) на свяце разгадваў загадкі, збіраў кубікі, скакаў праз скакалку, гуляў у гольф. Кажа, свята «Здравствуй, школьная пора!» спадабалася. Ды і рэальнае набліжэнне верасня не палохае: паспеў засумаваць па школьных сябрах.
Косця Ярмаковіч, Глеб Дзедзюль і Мацвей Купрэвіч (на здымку) — вучні Сырсмежскага ВПК. На свяце ім спадабалася ўсё. А найбольш — герой мультфільма сабака Маршал на пляцоўцы выратавальнікаў