Жыхарам раёна кампенсавалі частку выдаткаў на работы па электразабеспячэнні дамоў

421

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2020 года № 127 людзям кампенсуецца частка выдаткаў на работы па электразабеспячэнні жылых дамоў і жыллёвага фонду.

Так, для Уладзіміра Амельяновіча, які жыве ў Буйках Занарацкага сельсавета, пакрыццё затрат склала 20%, альбо 557,14 рубля. А для жыхаркі Швакштаў Нарацкага сельсавета Уладзіславы Рагель яно больш адчувальнае — 40%, ці 1030,87 рубля, бо Уладзіслава Браніславаўна адносіцца да катэгорыі малазабяспечаных і іншых сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян.