РАШЭННЕМ райвыканкама зацверджаны план комплексных мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі Мядзельшчыны на 2021 год.

На 133-м кіламетры аўтадарогі Р28 Мінск­-Маладзечна-Нарач у ІІ квартале мяркуецца ўладкаваць аўтамабільную паркоўку з выдзеленым астраўком бяспекі. Выканаўца — філіял РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» «ДЭУ № 66».

У гэты ж перыяд ЖКГ уладкуе дваровую тэрыторыю каля дамоў 14 і 16 па вуліцы Ленінскай к. п. Нарач з павелічэннем парковачных месцаў і ўкладкай тратуарных дарожак, а таксама заменіць дарожнае палатно.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц