У якіх работнікаў на Мядзельшчыне заробак вышэйшы за сярэднераённы

693

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у студзені-верасні вышэйшы за сярэднераённы ў работнікаў інфармацыі і сувязі (1645,5 рубля), фінансавай і страхавой дзейнасці (1365,5), а таксама занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (1126,2).

Пра гэта паведамілі з Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці.

Раней інфармавалі, што намінальны налічаны сярэднямесячны заробак на Мядзель­шчыне ў студзені-верасні склаў 888,8 рубля, у тым ліку ў верасні — 920,3.

Фота sb.by