У Мядзеле сфарміраваны два зямельныя ўчасткі для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў

382

НА Мядзельшчыне рашэннем райвыканкама сфарміраваны два зямельныя ўчасткі для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Знаходзяцца яны ў райцэнтры.

Адзін — па вуліцы Інтэрнацыянальнай у вытворчай зоне, плошчай 0,64 гектара. Ён прызначаны для арганізацыі вытворчасці тавараў, работ і паслуг.

Другі — плошчай 0,17 гектара — па вуліцы Крупскай, запланавана выкарыстаць для будаўніцтва гандлёвага аб’екта. Дарэчы, знаходзіцца ён у грамадска-дзелавой зоне.

З інжынернай і транспартнай інфраструктуры гэтыя зямельныя ўчасткі забяспечаны электраэнергіяй і будуць давацца інвестарам ці арганізацыям ва ўстаноўленым парадку для будаўніцтва аб’ектаў, прадугледжаных заключанымі з Рэспублікай Беларусь інвестыцыйнымі дамовамі на 19 лютага 2021 года.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц