Тарыфы на электраэнергію

257

Тарыфы на электраэнергіюПАСТАНОВАЙ Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 834 ад 27 жніўня бягучага года з 1 верасня ўстаноўлены наступныя тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Электраэнергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю больш за 5 кВт/г пры наяўнасці ўліку пагадзінна ў перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складае 818,9 рубля за 1 кВт/гадзіну, у астатні час сутак — 2456,7, пры адсутнасці — 2456,7 рубля. У дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, аднаставачны тарыф складае 696 рублёў за 1кВт/гадзіну, дыферэнцыраваны па гадзінных перыядах наступны: у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 487,1 рубля, максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 1392 руб. Тарыф, дыферэнцыраваны ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання, за аб’ём да 250 кВт/г у месяц — 696 руб., ад 250 да 400 кВт/г у месяц (уключна) — 904,8 руб., а за звыш 400 кВт/г — 1467,5 руб.Аднаставачны тарыф у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных газавымі плітамі, складае 818,9 руб кВт/г, а дыферэнцыраваны па гадзінных перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 573,2 руб., максімальных (з 17.00 да 22.00) — 1637,8 руб., а ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання да 150 кВт/г у месяц — 818,9 руб., ад 150 кВт/г да 300 кВт/г — 1064,6 руб., а за звыш 300 кВт/г — 1467,5 руб.

Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), неабсталяваных электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным газам, будзе па тарыфе, дыферэнцыраваным у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання, да 300 кВт/г у месяц уключна — 818,9 рубля, а звыш 300 кВт /г — 1064,6 руб.

Тарыфы на электраэнергію, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат: аднаставачны складае 1467,5 рубля, а дыферэнцыраваны — па гадзінных перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 1027,3 рубля, максімальных (з 17.00 да 22.00) — 2935 руб.

За пратэрміноўку плацяжу будзе брацца пеня. Гэтыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 кастрычніка бягучага года пры прыёме плацяжоў за спажытую раней электраэнергію.