Школьнікам расказалі пра лічбавую фінансавую бяспеку

318

З 22 па 28 сакавіка ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, праходзіў Тыдзень фінансавай адукаванасці (Global Money Week). У гэтым годзе ён праводзіўся пад лозунгам «Беражы сябе і свае грошы».

Падчас яго галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў аддзела рознічных продажаў Цэнтра банкаўских паслуг №537 у г. Мядзел Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Любоў Качарго наведала пяць школ Мядзельшчыны.

Расказала старшакласнікам пра лічбавыя фінансавыя прадукты і сэрвісы і асноўныя моманты лічбавай фінансавай бяспекі.

Школьнікам расказалі пра лічбавую фінансавую бяспеку Школьнікам расказалі пра лічбавую фінансавую бяспеку

Школьнікам расказалі пра лічбавую фінансавую бяспеку

На здымках: падчас мерапрыемства ў Нарацкай СШ №2