Падаражэла электраэнергія

268

Падаражэла электраэнергіяУ БЕЛАРУСІ з 1 лістапада павысіліся тарыфы на электраэнергію, цяпло і газ для насельніцтва. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за № 941 ад 30 кастрычніка 2013 года.

Тарыфы на цеплавую энергію ўзраслі на 6,8%, на электрычнасць — у сярэднім на 8,3%. Кошт тарыфаў на электрычную энергію выглядае зараз наступным чынам: аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, складае 518,9 рубля за 1 кВт/гадзіну, дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 363,2 рубля за 1 кВт/гадзіну, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 1037,8 рубля за 1 кВт/гадзіну.Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складае 610,6 рубля за 1 кВт /гадзіну, а ў астатні час сутак — 1831,8 рубля. У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складае 518,9 рубля за 1 кВт/гадзіну, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак — 363,2 рубля за 1 кВт/гадзіну, у перыяд максімальных нагрузак кошт электраэнергіі ўзрастае да 1037,8 рубля за 1 кВт/гадзіну.

Новыя тарыфы будуць прымяняцца пры прыёме плацяжоў за спажытую электраэнергію з 1 снежня бягучага года.

Н. ГАПОНІК.

Начальнік Мядзельскага ўчастка Энергазбыт РУП «Мінскэнерга».