Колькі склала налічаная сярэднямесячная заработная плата па Мядзельскім раёне

631

ЗГОДНА з інфармацыяй Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Міншчыны, намінальна налічаная сярэднямесячная заработная плата па Мядзельскім раёне ў першым паўгоддзі склала 870 рублёў, у тым ліку ў чэрвені — 914.

Вышэйшая за сярэднераённы ўзровень заработная плата ў работнікаў інфармацыі і сувязі — 1584,6 рубля, фінансавай і страхавой дзейнасці — 1404,8 і занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам — 1115,7 рубля.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц