У РАЁНЕ вызначаны нарматывы субсідзіравання лазняў агульнага карыстання, якія працуюць у сельскіх населеных пунктах, на бягучы год. Розніца паміж устаноўленымі тарыфамі і рэальнымі выдаткамі, якая кампенсуецца з бюджэту, даволі значная.

На такіх аб’ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі яна складае на аднаго наведвальніка 15,0603 рубля, а для лазні таварыства “Будслаўскае” — 7,225.