НАМІНАЛЬНАЯ налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна ў студзені-сакавіку 2020 года склала 861,2 руб., у тым ліку ў сакавіку — 874,7 руб., паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці.

Вышэй за сярэдні раённы ўзровень склалася заработная плата работнікаў інфармацыі і сувязі (1547,2 руб.), фінансавай і страхавой дзейнасці (1452,4 руб.), занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (1104 руб.).

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц