Колькі грошай уклалі ў эканоміку раёна замежныя інвестары

355

За студзень-верасень у эканоміку раёна замежныя інвестары ўклалі 360,1 тысячы долараў ЗША. У структуры прыцягнутага замежнага капіталу на долю прамых замежных інвестыцый прыпадае 78,6%. Найбольшыя сумы замежных інвестыцый былі ўкладзены ў арганізацыі прамысловасці — 282,9 тысячы долараў ЗША.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый раёна сталі суб’екты гаспадарання Літвы (88,3% ад усіх інвестыцый).

Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне вобласці.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц