Аб’ём знешняга гандлю ў цэлым па раёне павялічыўся

343

Згодна з інфармацыяй Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, за першае паўгоддзе бягучага года аб’ём знешняга гандлю ў цэлым па раёне склаў 6,3 млн долараў ЗША і павялічыўся на 47,8% да ўзроўню адпаведнага перыяду летась.

У тым ліку экспарт дасягнуў 2,1 млн долараў (павялічыўся на 20,8%), імпарт — 4,2 млн долараў (павялічыўся у 1,7 раза). У экспарце тавараў на краіны СНД прыпадае 11,7% (у тым ліку на Ра­сійскую Федэрацыю — 11,1%), краіны па-за СНД — 88,3%.

Імпарт тавараў з краін СНД склаў 53,7% ад агульнага аб’ёму імпарту раёна (у тым ліку з Расійскай Федэрацыі — 44,6%), з краін па-за СНД — 46,3%.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц