З Нараджэннем Хрыстовым!

619

Анёл сказаў ім: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях”
(Евангелле ад Лукі 2, 10-11).

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя жыхары Мядзельшчыны, усе людзі добрай волі!

Урачыстасць Божага Нараджэння — гэта свята радасці, спакою, надзеі і любові. Езус нара­дзіўся на зямлі, каб прынесці ў зямную рэча­існасць Неба. З яго прыходам знікла цемра. З’явілася Святло, якое асвятляе ўсё наша жыццё. Якое ачышчае, гоіць і залечвае раны, супакойвае і ўлівае радасць.

Слова прагне стацца целам. Дык няхай нашыя сэрцы будуць адчыненымі на Божую праўду. Няхай у іх заззяе Святло Хрыста — Нованароджанага Збаўцы. І напоўніць іх дабрынёй, любоўю і спагадай да блізкіх, іншых людзей. А яшчэ — разуменнем сваёй годнасці і сэнсу існавання на зямлі. Дасць сілы і здольнасці, каб аберагаць і бараніць дадзенае Богам. Таму гэтае Святло прываблівала пастушкоў, якія вартавалі свой статак. Прыцягвала яно мудрацоў, якія ішлі здалёку, каб ушанаваць Спрадвечную Мудрасць, а таксама жывёл, якія сталі сведкамі такой незвычайнай Падзеі.

Да тых месцаў, дзе Божае Слова прагне стацца целам, належыць і наша краіна — Беларусь. А таксама кожны дом, нашы сем’і. Перажываючы з радасцю ўрачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста, дазволім, каб Божае Дзіцятка ў яслях учыніла нас больш адкрытымі на перамену і навяртанне. Каб мы яшчэ мацней палюбілі Пана Бога, які дае нам жыццё вечнае.

Жадаю ўсім радаснага Божага Нараджэння і шчаслівага Новага 2021 года! Няхай Нованаро­джаны Збаўца, пасяліўшыся ў нашых сэрцах, беражэ і ахоўвае нашу Айчыну і яе народ. Няхай дае мудрасць цаніць тое, што маем, і дапамагае змяніць тое, што гэтых зменаў патрабуе. Каб і надалей жыць свабодна, годна і шчасліва!
Зычу ўсім моцнага здароўя, радасці, міру і супакою. Няхай у кожнага з вас споўняцца запаветныя мары і надзеі!

Шчыра віншую вернікаў і святароў Праваслаўнай Царквы, якія рыхтуюцца да ўрачыстага прыйсця Бога-Чалавекалюбца. Каб і яны таксама адчынілі свае сэрцы і прынялі ў іх Нованароджанае Дзіцятка.

Са святам!

Айцец Павел ЛЕЛІТО, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай
у г. Мядзеле.

 

Уважаемые жители Мядельщины!

Примите искренние поздравления с Рождеством Христовым! Светлый праздник Рождества Христова дарит радость и надежду, делает нас добрее и терпимее, вдохновляет на добрые дела и начинания. Желаем вам здоровья и душевной теплоты, взаимопонимания и поддержки в семье, благополучия и уюта в каждом доме. Пусть жизнь будет мирной, спокойной и счастливой.

Районный исполнительный комитет.
Районный Совет депутатов.