Развітанне з айцом Бэрнардам пройдзе ў Нарачы і Мядзеле

779

Развітанне са спачылым святаром, пробашчам парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле айцом Бэрнардам Радзікам пройдзе у аграгарадку Нарач і ў Мядзеле.

Парадак развітання:

Панядзелак, 30 жніўня

  • 20.00 – дэканальная святая Імша за спачылага ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы

Аўторак, 31 жніўня

  • 9.00 – развітальнае набажэнства ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы
  • 12.00 – пахавальная святая Імша ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі

 

Пахаванне адбудзецца ў пятніцу, 3 верасня, у Польшчы, паведамляе catholic.by