У НЯДЗЕЛЬНАЙ школе прыходу храма Святой Жываначальнай Тройцы горада Мядзела пачаліся заняткі новага навучальнага года. Дзеці, якія наведваюцца сюды ўжо некалькі год, сабраны ў групу «Ковчег». А хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыйшлі нядаўна, увайшлі ў склад групы «Родник».

На першых занятках дзеці падзяліліся ўражаннямі аб канікулах, пра добрыя справы, якія кожны стараўся рабіць у славу Божую. Па традыцыі летнія імяніннікі атрымалі падарункі. Частку падарункаў падрыхтавала Мядзельскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў у рамках штогадовай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям», за што шчыры дзякуй.

Пачаліся заняткі ў нядзельнай школе ў МядзелеПачаліся заняткі ў нядзельнай школе ў Мядзеле

Алена МАЛЬКО,
кіраўнік нядзельнай школы.